Цішка Гартны
1887-1937г.г.
Нарадзіўся4 лістапада 1887 г. у мястэчку Капыль.
Ён зведаў у жыці ўсё: голад, галечу, знявагу, прыніжэнне...
I ўсё ж такізнайшоў сябе: стварыў шэраг бліскучых літаратурных і публіцыстычныхтвораў.
Бацька яго парцаваў гарбаром, маці - падзёншчыцай. Запаветнай марай гэтых простых людзей сталаадукацыя сына. Ад бацькі Зміцер навучыўся добра чытаць па - стараславянску. Пазней ён стаў вучыцца ў"дэрактараў", многа і прагна чытаў. У 1905 г. скончыў Капыльскае двухкласнае вучылішча, на базе якогапасля і была ўтворана СШ №1 г.Капыля. Лёс Зміцера Жылуновіча цесна звязаны з гісторыяйСШ №1 г. Капыля, бо ён быў у ліку першых пяці выпускнікоў двухкласнага вучылішча (цяпер ДУА “Гімназія №1г.Капыля имя Н. В. Ромашко”).
У 1909 г. Гартны пакідае роднае мястэчка. У час вандровак Гартны не губляў сувязей з родным мястэчкам, дзе жыла яго маці, і сябрамі, якія ў 1910 - 1911гг., арганізавалі літаратурна-грамадскі гурток "самаразвіццё і самаадукацыя", выдавалі рукапісныя часопісы "Заря", затым "Голас низа" (на рускай мове) і дадатак да яго "Волная думка" (на беларускай) - зборнік твораў маладых аўтараў . Рэдактарам "Голаса низа" быў Цішка Гартны, які выступаў пад псеуданімамі Шулятнік і Капылянін.
У 1913 г. Ц. Гартны выдаў у Пецярбургу свой першы зборнік вершаў "Песні".3 дапамогай сяброў у 1914 г. уладкаваўся ў выдавецтва А. Суворава-сына, дзе два гады працаваў экспедытарам, а затым - бухгалтарам.
Вайну 1914 г. паэт сустрэў варожа, зразумеўшы яе грабежніцкую сутнасць і антынародны характар.
У сакавіку 1917 г. бежанскі камітэт беларусаў паслаў яго сваім дэпутатам у Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
У кастрычніку 1918г. 3. Жылуновіч уступае ў члены РКП(Б).
Жылуновіч настойліва абараняў інтарэсы і годнасць беларускага народа. 3 гэтай прычыны на 1-м Усебеларускім з'ездзе Саветаў Ц. Гартны не быў уключаны ў склад членаў урада. Таму ён пакінуў Беларусь і паехаў на Украіну, дзе працаваў адказным сакратаром газеты "Красная звезда".
У студзені 1921 г. Гартны вяртаецца ў Мінск.
У 20-я гады ён выбіраўся членам ЦВК БССР І СССР, быў рэдактарам газеты "Савецкая Беларусь" і часопіса "Полымя", дырактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, намеснікам міністра асветы БССР, членам калегіі інстытута гісторыі партыі, дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва. 3 1928 г. ён правадзейны член Акадэміі навук БССР.
Памёр па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх у 1937г. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі.