Пустовая Лина Антоновна

Дата: 13 февраля 2017 в 14:55, Обновлено 2 марта 2017 в 08:39
Автор: Гурбан Р. М.

З успамінаў Л.А.Пуставой

Я  нарадзілася 19 сакавіка 1947 года ў весцы Дусаеўшчына ў сям’і Антона Вайкуль, дзе падрасталі 15-гадовая дачка і 13- гадовы сын.

З ранняга дзяцінства я любіла гуляць у бальніцу. Давала ўколы лялькам тонкімі палачкамі з чароту. Марыла стаць хірургам.

У 1954 пайшла ў  першы клас сямігадовай школы вёскі Дусаеўшчына. А ў восьмы клас у 1961 годзе ў Капыльскую СШ №1. У 1965 годзе закончыла з медалем сярэднюю школу №1 і на выдатна здала адзін уступны экзамен і паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны медінстытут.

У час вучобы сустрэла сваю “палавінку”, у мяне закахаўся стараста групы, кучаравы Валерка Пуставы. Мы пакахалі адзін аднаго і пажаніліся. Вяселле гулялі ўсей групай. Перад дзяржаўнымі экзаменамі ў нас нарадзілася дачушка Іначка. У 1971 годзе па размеркаванні наша сям’я была накіравана ў Капыльскую бальніцу, мяне прызначылі хірургам, мужа - акушэр-гінеколагам.  Як усе маладыя спецыялісты, сутыкнуліся з жыллёвымі цяжкасцямі, здымалі кватэру. Не маглі дачушку Іначку ўладкаваць ў дзіцячы садок і таму давялося запрасіць няньку. У1976 годзе ў нашай сям’і вялікай радасцю стала нараджэнне сына Віталіка. Няпроста было з двума дзеткамі: накарміць, памыць, папрасаваць адзенне, дапамагчы падрыхтаваць ўрокі, выправіць у школу.Частымі  былі начныя дзяжурствы, прыходзілася падымацца ноччу пры дзяжурствах на даму, пакідалі дзетак, бывала і хворых. Калі вызывалі нас дваіх, бралі дзяцей з сабой, няньчылі іх сёстры і санітаркі, вольныя ад працы.

І вось у нашай сям’і здарылася вялікая бяда. У росквіце сіл памёр любы муж, клапатлівы бацька на 42-ым годзе  жыцця ў 1987 годзе. Было вельмі цяжка змагацца  з гэтым горам. Але, можа, сіла душы, родныя, сябры дапамаглі справіцца з горам. Выхавала і дала вышэйшую адукацыю сваім дзецям: дачушка - кандыдат гістарычных навук, дацэнт Варшаўскага ўніверсітэта , дзе цяпер выкладае; сын -  юрыст – натарыус.

Радуюць душу і сэрца ўнукі : Сёмка, студэнт Гродзенскага ўніверсітэта эканамічнага факультэта, Лерачка, выпускніца 11 класа гімназіі №1, вучацца на выдатна; унучак Антон і ўнучка Ганначка, гледзячы на старэйшых браціка і сястрычку, таксама вучацца на выдатна.

З 1983г.-2012г. працавала загадчыкам аддзялення пералівання крыві і мела 0,5 стаўкі хірурга. З 2012г.-2016г. працавала ўрачом - анколагам кабінета анкалогіі Капыльскай ЦРБ, таксама мела 0,5 стаўкі анколага хоспіса Быстрыцкай участковай бальніцы.

За 45 гадоў працы неаднаразова адміністрацыя бальніцы выказвала падзякі, узнагароджвалася Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя, неаднаразова заносілася на Дошку гонару. Я з’яўляюся Ганаровым донарам СССР, Ганаровым донарам Рэспублікі Беларусь.

Мой жыццевы арыенцір – здароўе людзей. Калі бачу, што чалавек у настроі і з усмешкай адчуваю натхненне і асалоду ад сваёй любімай справы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.