Коршак Алексей Игнатьевич

Дата: 17 декабря 2015 в 11:49, Обновлено 2 декабря 2016 в 08:20
Автор: Гурбан Р. М.

Аляксей Ігнацьевіч Коршак (22 лютага 1920, в. Вуглы, Капыльскі раёнМенская вобласьць — 27 лютага 1945, Усходняя Прусія)

Вайной расстраляныя радкі<o:p style="margin: 0px; padding: 0px;"></o:p>

Я б закрыў навек спакойна вочы,
Калі мой любы край
Больш не ведаў злой напутнай ночы,
Красаваў, як май…
<o:p style="margin: 0px; padding: 0px;"></o:p>

Аляксей Ігнатавіч Коршак нарадзіўся ў вёсцы Вуглы Капыльскага раена Мінскай вобласці. Яшчэ ў час вучобы ў школе паспрабаваў ён свае сілы ў паэзіі. У адным з яго твораў – сатырыка-гумарыстычнай паэме «Капрызы фартуны» было і прысвечанне Капылю:<o:p style="margin: 0px; padding: 0px;"></o:p>

Капыль! Капыль! Мой любы дружа,
Люблю я строгі выгляд твой,
Твайго нардому корпус дужы,
Сады з зялёнаю ліствой.
<o:p style="margin: 0px; padding: 0px;"></o:p>

У Доктаравічах закончыў сямігодку, потым стаў вучнем Капыльскай сярэдняй школы, зараз гімназіі № 1 г. Капыля імя Н. В. Рамашкі.<o:p style="margin: 0px; padding: 0px;"></o:p>

Па ініцыятыве Аляксея выпускаўся рукапісны літаратурны часопіс “Юнае племя”. Выйшла 3 нумары. Змяшчаліся ў часопісе вершы, пародыі, празаічныя творы.<o:p style="margin: 0px; padding: 0px;"></o:p>

У 1938-1941г. ён вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага.  З вершамі і рэцэнзіямі выступаў ў друку, у асноўным на старонках газеты “Літаратура і мастацтва”. Быў намеснікам рэдактара інстытуцкага рукапіснага літаратурнага часопіса “Наша творчасць”. Падрыхтаваў рукапіс першага зборніка “Пялёсткі”, але пачалася вайна і Аляксей Коршак пайшоў на фронт.<o:p style="margin: 0px; padding: 0px;"></o:p>

Разведчык Чырвонай Арміі Аляксей Коршак загінуў ва Усходняй Прусіі ў 1945 годзе.Пасля вайны некаторыя яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках загінуўшых паэтаў  «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967) і інш.<o:p style="margin: 0px; padding: 0px;"></o:p>

У 1963г. пабачыла свет першая кніга А. Коршака “Апаленыя пялесткі”. Пад такой жа назвай выдавецтва “Мастацкая літаратура” у 1991г. выпусціла яшчэ адзін зборнік А.Коршака. У ім найбольш поўна прадстаўлена творчая спадчына, а таксама змешчаны ўспаміны пра паэта.<o:p style="margin: 0px; padding: 0px;"></o:p>

Марціновіч А.А. Ля Каменкі бруістай. – Мн..:Полымя, 1992. – с. 135.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.