https://disk.yandex.by/d/9mkI0GcNe45tJg
Краязнаўчы музей “Спадчана” ДУА “Гімназія №1 г. Капыля імя М.В.Рамашкі”
У 2006 годзе ў ДУА “Гімназія №1 г.Капыля” пачаў працаваць этнаграфічны музейны пакой. У аснову яго экспазіцыі былі пакладзены матэрыялы, сабраныя вучнямі і педагогамі. Гэта прадметы хатняга ўжытку. У музейным пакоі было сабрана дастаткова экспанатаў, і музейны пакой атрымаў новы статус – музей этнаграфічны (01.10.2009). У сучасны час музей налічвае каля 309 экспанатаў асноўнага фонду, якія з’яўляюцца першакрыніцамі звестак пра быт, культуру і традыцыі нашых продкаў. З адкрыццём экспазіцыі, прысвечанай Герою Савецкага Саюза М.В.Рамашка, мяняецца профіль – музей краязнаўчы (24.04.2014г.)
Краязнаўчы музей “Спадчына” ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі дакументамі: “Палажэнне аб музеі ўстановы адукацыі” ( загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 52 ад 04.12.2002г.), выпіска з загада ДУА “Гімназія №1 г. Капыля” “Аб адкрыцці музея” № 223 ад 01.10.2009г., пашпарт музея (ад 24.04.2014).
Мэта работы музея: фарміраванне маральных каштоўнасцей, выхаванне патрыятызму ў вучняў праз вывучэнне, захаванне і аднаўленне спадчыны рэгіёна, даследаванне духоўнай і матэрыяльнай культуры свайго народа.
Задачы работы музея: ствараць умовы для развіцця ў вучняў умення аналізаваць і сістэматызаваць сабраны матэрыял, навыкаў пошукавай дзейнасці; забяспечыць узаемадзеянне прадстаўнікоў адукацыйнага працэсу з навакольным асяроддзем па вывучэнні спадчыны і гісторыі роднага краю; выхаванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі краязнаўства, даследчай працы ў працэсе праектнай дзейнасці.
Музей праводзіць пошукавую дзейнасць, накіраваную на вывучэнне гісторыка-культурных, этнаграфічных працэсаў, падзей, фактаў, помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры свайго краю.
Гэтай працай зацікаўлены дзеці, у іх ёсць жаданне займацца захаваннем прадметаў даўніны, збіраннем фальклорных матэрыялаў, уключэннем ў гэтую працу бацькоў..
Асноўнымі раздзеламі экспазіцыі з’яўляюцца:
1. Прылады працы і быту .
2. Крылы льняныя-ручнікі .
3. Непаўторны свет ткацтва.
4. Покуць, або чырвоны кут, і яго сакральнасць.
5. Посуд нашых продкаў.
6. Герой Савецкага Саюза М.В.Рамашка.
7. Пакой у стылі часоў Савецкага Саюза.
Складзены план работы музея “Спадчына”, які зацверджаны на пасяджэнні савета музея (п.6 Палажэння аб музеі ўстановы адукацыі). Работа арганізавана ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі дзейнасці:
вывучэнне гісторыі краю; пошук экспанатаў; класіфікацыя музейнага матэрыялу;
праца з экспанатамі.
Заведзены рэестр музея.
Выбраны актыў музея, які здзяйсняе пошукавую, фондавую, культурна-асветніцкую працу. У актыў музея уваходзяць – Цвірко Мілена, Эрыванава Валерыя (9 “Б”), Бурак Настасся, Лобан Марына, Малевіч Аляксандра, Міхайлоўская Настасся Пашко Алеся, Пуставая Валерыя (10 “А”, “Б”), Каменка Настасся, Лявар Яна, Мялешка Вольга (11”Б” клас). Фонд музея папоўняецца экспанатамі .
Сфармірована група экскурсаводаў з ліку вучняў 9 “Б”, 10 “А”, “Б” класаў: Цвірко Мілена, Эрыванава Валерыя, Бурак Настасся, Лобан Марына, Малевіч Аляксандра, Міхайлоўская Настасся, Несцярчык Настасся, Пуставая Валерыя. Юныя экскурсаводы дапамагаюць у афармленні экспазіцый, у абнаўленні экспанатаў.
Члены актыва музея займаюцца зборам матэрыялу пра ветэранаў Вялікай Айчынай вайны. У рамках 70-годдзя Вялікай Перамогі Малевіч Аляксандра прадставіла звесткі пра Малевіча Пятра Пятровіча, ветэрана вайны, які франтавымі дарогамі прайшоў усю вайну і сустрэў Перамогу ў Берліне. Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркi за мужнасць i гераiзм, праяўленыя пры ўзяццi Слуцка, ордэн Чырвонай Зоркi за вызваленне Польшчы, ордэн Славы трэцяй ступенi за штурм Берліна. [Дадатак 3].
Да 100-годдзя нараджэння Героя Савецкага Саюза М.В. Рамашка былі праведзены наступныя мерапрыемствы: літаратурна-музычная сустрэча “Память о героях бессмертна” (арганізатар Н.М.Раеўская), піянерскі збор “Память, за собою позови… ” (арганізатар Н.М.Раеўская), акцыя “Живые голоса”, “Н.В. Ромашко – земляк, защитник, герой” – разговорное кафе (арганізатар С.М.Кубрак). [Дадатак 4].
Музеем арганізоўваюцца экскурсійныя паездкі, вучні наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. [Дадатак 5].
Музеем вядзецца даследчая дзейнасць. Вынікам даследаванняў сталі працы вучняў “Абрады і звычаі на тэрыторыі Браткаўскага сельскага савета” (Закрэўская Таццяна), “Айконімы Капыльскага раёна Браткаўскага сельскага савета” (Закрэўская Таццяна, кіраўнік Панашчык А.У.), “Асаблівасці ручнікоў Капыльскага раёна” (Чарніцкая Наталля, кіраўнік Лапотка Ж.М.), “Паэтыка беларускіх чарадзейных казак” (Лявар Яна, кіраўнік Панашчык А.У.), “Паэтыка беларускіх прыказак і прымавак” (Лявар Яна, кіраўнік Панашчык А.У.).
У верасні – лістападзе праводзіцца аглядавая экскурсія ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Работа Пашко Алесі “Святы і абрады на Капыльшчыне” была прадстаўлена для ўдзелу ў конкурсе праектаў “Я родным краем ганаруся”. Пашко Алеся была ўзнагароджана Дыпломам (1 месца) у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячых вучэбна-даследчых праектаў “Я родным краем ганаруся”, намінацыя “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”. [Дадатак 1].
У сакавіку 2015 года вучні прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі. Вучаніцы, Міхайлоўская Настасся і Рудакоўская Ангеліна, прадставілі сваю працу на тэму: “Айконімы Капыльскага раёна Слабада-Кучынскага сельскага Савета”. Дзяўчынкі ўзнагароджаны Дыпломам 2 ступені. [Дадатак 2].
Арганізуецца і культурна–асветніцкая дзейнасць. Запланавана і правядзена вечарына “Піліпаўскімі вечарамі” ў снежні месяцы. [Дадатак 6].
Праз культурна-асветніцкую дзейнасць ажыццяўляецца патрыятычнае выхаванне: да Дня Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя “І памяць святая, і доўг” з удзелам воіна-інтэрнацыяналіста. [ Дадатак 7].
У сваёй рабоце музей выкарыстоўвае разнастайныя формы працы: падрыхтоўка і праведзенне аглядавых і тэматычных экскурсіі, музейных ўрокаў, вечарын, свят, сустрэчы з настаўнікамі-ветэранамі працы, арганізаваны паездкі-экскурсіі ў тэатры і музеі, аказвалася і аказваецца шэфская дапамога ветэранам вайны і працы. [ Дадатак 8].
Музеем збіраецца і афармляецца матэрыял па этнаграфіі і краязнаўству. Музей працягвае працу па назапашванні і захаванні рэчаў матэрыяльнай культуры свайго краю, будзе выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы і формы работы: музейныя ўрокі, школьныя лекцыі, пошукавую дзейнасць, шэфскую дапамогу ветэранам.
Асноўны напрамак дзейнасці – збор матэрыялу пра экспанаты .
Кіраўнік краязнаўчага музея “Спадчына” А.У. Панашчык
Дадатак 1
Беларуская зямля славіцца сваёй культурай, традыцыямі, звычаямі. З цягам часу многае адыходзіць, забываецца, і мы павінны помніць і захаваць тое каштоўнае, што ёсць у нас, у нашага народа, а менавіта – нашу спадчыну. Таму перад музеем і стаіць такая задача – вывучэнне і захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчына свайго народа.
Пашко Алеся занялася вывучэннем святаў і абрадаў Капыльскага раёна. Тэма працы “Святы і абрады Капыльскага раёна”.
Задачы:
азнаёміцца з паняццем “свята” і “абрады”;
выявіць, якія святы і абрады распаўсюджаны на тэрыторыі раёна, расказаць пра іх;
скласці брашуру “Абрады на Капыльшчыне”
Вынікам даследавання стала брашура “Святы і абрады на Капыльшчыне”
Святы і абрады на Капыльшчыне
Каляды. Абрад “Цары”
Свята Каляды — адно з тых свят, якое чакаюць з асаблівай радасцю і стараюцца сустрэць найбольш урачыста. Адным з найбольш распасюджаных звычаяў з цыкла калядных свят з'яўляецца каледаванне. У в. Семежава нашага раёна адроджаны ўнікальны калядны абрад "Цары". У гурт "цароў" уваходзіць сем маладых хлопцаў, якія апрануты ў белыя кашулі, белыя штаны, падперазаны чырвонымі паясамі, на нагах — чорныя боты, на галаве — высокія папяровыя шапкі з рознакаляровымі кутасамі. Ва ўсіх з левага боку прымацавана шабля. Кожны з "цароў" меў пэўнае імя — цар Максімільян, цар Мамай, цар Іван Грозны і г. д. — і паводзіў сябе ў адпаведнасці з гэтым вобразам. Акрамя "цароў", у калядным гурце былі "доктар", апрануты ў цёмную ваенную форму, боты, на галаве — фуражка, праз плячо — медыцынская сумка; музыка і барабаншчык. Хлопцы, якія выконвалі ролю цароў, імкнуліся апрануцца як мага прыгажэй, з форсам.
Акрамя іх, у складзе гурта абавязкова былі "нячыстыя маскі" : дзед і баба. Ролю "дзеда" звычайна выконвала дзяўчына, апранутая ў бруднае, парванае мужчынскае адзенне, твар вымазвала сажай. Ролю "бабы' выконваў вяртлявы хлопец, апрануты адпаведна. Задачай гэтых персанажаў было смяшыць гледачоў, рабіць усялякую шкоду, абдымацца і цалавацца паміж сабой і з прысутнымі, красці рэчы гаспадароў.
"Цары" збіраліся і апраналіся ўсе разам у якой-небудзь адной хаце, пасля выходзілі на вуліцу, выстройваліся па росту і над гукі барабана маршыравалі. Зайшоўшы ў хату, разыгрывалі сцэнкі з бойкай "цароў", лячэннем збітага "цара' г.д. Абышоўшы шмат садзіб у вёсцы, калядоўшчыкі ў адной з хат наладжвалі агульнае частаванне.
Мясцовая легенда расказвае пра паходжанне калядных "цароў" у вёсцы Семежава наступнае. У XVIIIст. тут знаходзіўся атрад рускай царскай арміі. Салдаты і афіцэры ў час Калядаў хадзілі ў сваёй звычайнай вайсковай форме па вясковых хатах, віншавалі гаспадароў са святам, паказвалі невялікае прадстаўленне, танцавалі, спявалі, затым прасілі дары. Пасля, калі атрад пакінуў гэту вёску, мясцовыя жыхары, у асноўным маладыя хлопцы, пачалі для калядных абыходаў апранацца ў карнавальныя касцюмы, якія нагадвалі вайсковую форму, і гэтыя персанажы былі празваны ў народзе "царамі". Да "цароў" далучыліся даўнія мясцовыя маскі-персанажы "дзеда" і "бабы", якія, акрамя таго, сустракаліся тут і ў час традыцыйнага вяселля.
Папелец
Гэтае цудоўнае свята "Папелец" цяпер ніхто не святкуе. Свята гэта нечым нагадвае Каляды. Святкуецца Папелец пасля Каляд, за тыдзень да Мясаеда. Чаму ж назва такая — Папелец? Ды, мусіць, таму, што на Каляды пасыпаюцца сцежкі попелам ад хаты да хаты, ад калодзежа да калодзежа, а калі Папелец ідзе пасля Каляд, то і назва свята такая — Папелец.
Збіраюцца вечарам хлопцы і дзяўчаты, бяруць вялізнае бервяно ў каго-небудзь над плотам (бервяно можа быць вялікім зусім, дажынёй амаль пяць метраў, а то і болей і тоўстае) і нясуць яго да першай хаты, у якую хочуць завітаць. Стукаюцца ў дзверы, як толькі гаспадары адчыняюць дзверы — кладуць бервяно прама на парог хаты. Зіма. . . , холад. . ., вецер у хату ляціць, а бервяно цяжкае, аднаму гаспадару яго не прыбраць. . . А моладзь пачынае спяваць розныя вясёлыя песні, прыпекі, гаварыць розныя прыказкі і прымакі — услаўляюць гаспадароў гэтай хаты. Спяваюць да таго часу, пакуль гаспадары не пакладуць якія-небудзь прысмакаў на бервяно. можа і хто што . Задаволеная моладзь забірае гасцінцы і пытаецца гаспадароў, ці хочуць яны, каб прыбралі бервяно. Калі гаспадары згаджаліся, бервяно прыбіралася з парога. Былі і такія гаспадары, якія бервяно пакідалі сабе, тады моладзь ізноў брала новае бервяно і ішла да другіх хат.
Хадзілі яшчэ ў тую хату, дзе была на выданні дзяўчына. Клалі бервяно на парозе, паперадзе ўсіх стаяў суджаны і, калі гаспадары (бацька, маці маладой) пыталіся, чаго да іх завіталі,— усе гучна смяяліся, спявалі і казалі, што прыйшлі, каб маладая дзяўчына палажыла на бервяно свае вырабы — ручнікі, сурвэткі, посцілкі — хацелі паглядзець, ці ўмее што рабіць дзяўчына, якая збіраецца выйсці замуж.
Садзілі на бервяно суджанага дзяўчыны, і тая павінна была паказваць, на што яна здольна, усё тое, што яна ўмее рабіць.
Так хадзіла моладзь цэлы вечар ,амальажда ночы па хатах. Затым усе разам збіраліся ў якой-небудзь хаце — весяліліся, танцавалі, спявалі, частаваліся.
Есць такое павер'е, што на Папельца не трэба нічога рабіць з попелам. Не трэба яго зграбаць, выносіць на вуліцу.
Раней нашы бабулі мылі бялізну попелам. Для гэтага рассцілалася вяленая хустка над карытам, сыпалі ў гэтую хустку попел, змывалі яго вадой, працэджвалі попел. Гэтым працэджаным месівам і мылі бялізну.
Адна жанчына, якая не ведала, што на свята Папелец не трэба нічога рабіць з попелам, стала працэджваць попел, каб памыць бялізну. Попел яна працадзіла і бялізну намыла, але вось, што здарылася. Хустка, праз якую працэджваўся попел, на другі ж тыдзень згніла. Вось якое павер'е было на гэтае свята. А праўда яно, ці не - гэта нам невядома.
Узнагарода
Ведаць сваю нацыянальную народную творчасць, родную мову, гісторыю і культуру – гэта значыць не парываць з вытокамі сваёй айчыны, свайго народа. Народ, які не ведае і не хоча ведаць свайго мінулага, ніколі не будзе мець будучага. Імкненне вывучаць і захаваць народныя традыцыі – адна з задач работы нашага музея, таму што мы павінны ведаць звычаі свайго куточка.
Спадзяёмся, што матэрыял будзе спрыяць выхаванню любові да роднай Беларусі, да сваёй маленькай Радзімы, духоўнай спадчыны народа. Матэрыял працы можа быць выкарыстаны ў пазакласнай рабоце.
Дадатак 2
У актыў музея ўваходзяць вучні “9А” класа. Большасць вучняў жыве ў горадзе Капылі, але іх бабулі і дзядулі пражываюць у вёсцы. Пра паходжанне назвы Капыля дзеці ведаюць, бо іх знаёмяць настаўнікі ў школе, самі чытаюць, а вось пра паходжанне назваў вёсак свайго раёна амаль нічога не ведаюць. Таму вучаніцы 9 “А” класа Міхайлоўская Настасся і Рудакоўская Ангеліна вырашылі даведацца пра назвы населеных пунктаў, дзе жывуць іх бабулі, а менавіта пра вёскі Слабадакучынскага сельскага Савета. Як паказала анкетаванне, якое праводзілася сярод вучняў 8-11 класаў, праблема тапанімікі актуальная: вучні амаль што не ведаюць, адкуль узнікла назва населенага пункта, але хацелі б даведацца. Такім чынам, паходжанне назваў вёсак дастаткова не вывучана. Любыя звесткі пра вёску вельмі каштоўныя, таму што гэта наша гісторыя.
У час даследча-пошукавай дзейнасці азнаёміліся з тапанімічным слоўнікам Капыльскага раёна, перыядычнамі выданнямі, пагутарылі з жыхарамі вёсак, каштоўную інфармацыю атрымалі ад наменіка па вучэбна-выхаваўчай рабоце Слабада-Кучынскай школы Дзенісюка Б. М, старшыні Слабада-Кучынскага сельскага Савета Гусевай Н. Э.
У выніку пошукава-даследчай дзейнасці:
1. сабраны матэрыял пра паходжанне вёсак Слабада-Кучынскіх сельскіх Саветаў;
2.класіфікаваны айконімы паводле паходжання;
3.складзеныя Кароткі тапанімічны слоўнік населеных пунктаў , Кароткі тапанімічны слоўнік населеных пунктаў Слабадак-Кучынскага сельскага Савета;
4.выпушчана брашура “Вёска мая, я часцінка твая”.
Вёска Свінка (цяпер Лугавая
Назва вёскі паходзіць ад прозвішча пана Свінарскага, маёнтак якога стаяў на гэтым месцы ў далёкім мінулым. З рассяленнем панскай чэлядзі з цягам часу ўтварылася вёска, што звалася Свінкай да 1964 года. Да пана Свінарскага прыйшоў Фёдар Гурскі. Чалавек гэты паходзіў са збяднелага дваранскага роду.
Прыкладна ў 2-х вярстах на поўдзень ад в.Свінка раскінулася балоцістая (да пачатку меліярацыі) нізіна, заросшая змешаным лесам. Вяскоўцы завуць гэта месца "Лаходчанка". Паходзіць назва, магчыма, ад слова лагчына (паніжэнне); лог - паніжэнне рэльефа, яр паміж узвышшаў.
Каля вёскі працякае р.Лоша. Паходжанне назвы ад рыбы лох-лош, лашак. Бывае ў беларусаў жонку лася - ласіху - называюць "лошай". Лоша - гэта рэчка, з якой п'юць ласіхі.
Вёска Слабада-Кучынка
Вёска Харытонаўка.
У гэтай мясцовасці пасяліўся яўрэй Хацкель. Адзін з яго сыноў зваўся Хаймам, а потым перахрысцілі і стаў Харытонам. Адсюль і назва.
Узнагарода
Кожны чалавек павінен ведаць, як узнікла яго імя, прозвішча, адкуль бяруць вытокі назвы яго паселішча - вёскі, мястэчка, горада. Нават самае агульнае знаёмства з анамастычнымі назвамі дае магчымасць паўней засвоіць гісторыю свайго народа, спрыяе выхаванню прыхільнасці і любові да роднай Беларусі, духоўнай спадчыны беларусаў.
Цікавасць да беларускіх назваў - гэта найперш павага і пашана да нашага народа, да яго мовы, культуры. Спадзяёмся, што матэрыял будзе спрыяць выхаванню любові да роднай Беларусі, да сваёй маленькай Радзімы, духоўнай спадчыны народа.
Дадатак 3
Яшчэ раз пра вайну
Конкурсная работа, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Малевіч Аляксандры
Час заўсёды мае зайздросную асаблівасць паядноўваць у сабе ўчарашняе і сённяшняе, паступова перакідваючы нябачны масток у заўтрашні дзень. Гэтак настойліва і напорыста ён звязвае гістарычныя падзеі і сучаснасць. Падзеі мінулага – гэта наша гісторыя, якую мы павінны ведаць, каб ісці ўпэўненна уперад , у будучае.
Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі - 22 чэрвеня 1941 года і 9 Мая 1945 года. Іх раз'ядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А аб'ядноўвае гераічная барацьба народаў былога Савецкага Саюза з фашысцкай Германіяй. Незвычайная ў гісторыі па маштабах і жорсткасці, Вялікая Айчынная вайна завяршылася вялікай Перамогай.
Аб тым, што нямецка-фашысцкія захопнікі напалі на краіну, жыхары Капыля даведаліся ў першы ж дзень вайны . З боку Слуцка даносіліся выбухі, чулася кананада, а пазней неба завалаклі чорныя хмары дыму. 27 чэрвеня 1941 года на вуліцах мястэчка з’явіліся першыя часці захопнікаў.
Актывізацыя партызанскага руху назіраецца ў 1942 годзе. Партызаны актыўна дзейнічалі ў Савічах, Свідзічах, Прусах, Харытонаўцы, Вялікай Раёўцы. З іх пачалі стварацца партызанскія атрады. У канцы сакавіка 1942 года быў створаны атрад імя С.М.Будзённага.
Пра падзеі вайны я даведваюся не толькі са старонак кніг, кінафільмаў, класных гадзін, але і ад нашых бабуль і дзядуль. У нашай сям’і жыве сведка таго часу і тых падзей. Гэта мой прадзядуля – Малевіч Пётр Пятровіч.
Калі наша сям’я збіралася і збіраецца разам, усе з цікавасцю і гонарам слухалі і слухаем аповед нашага дзядулі пра даваеннае, ваеннае і пасляваеннае жыццё. Я, малая, прасіла, каб мне паказалі дзядулевы ўзнагароды, яшчэ добра ўсяго не разумеючы, пра што гаварылі дарослыя. Цяпер я хачу аднаго – міру, чыстага блакітнага неба над галавой. Свайму міламу прадзядулю жадаю моцнага здароўя.
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркi за мужнасць i гераiзм, праяўленыя пры ўзяццi Слуцка, ордэн Чырвонай Зоркi за вызваленне Польшчы, ордэн Славы трэцяй ступенi за штурм Берліна
Дадатак 4.
Назаўжды ў памяці народнай
Вялікая Айчынная ўвайшла ў гісторыю. І не забудзецца ніколі. Гады крыві і пакут, жалобы і смутку, віхуры баёў, расставанняў і сустрэч, самаахвярнай барацьбы з вераломным і жорсткім ворагам, якія ператварылі трагедыю ў трыумф, горыч паражэнняў – у свята Перамогі. У сваім мінулым народ заўсёды шукае тую крыніцу, што мацуе яго духоўныя сілы. Памяць аб мінулым неабходна жывым. Каб будаваць шчаслівы заўтрашні дзень. Каб выхоўваць юнакоў і дзяўчат адданымі патрыётамі, вернымі Радзіме. І толькі тады можна спадзявацца, што не згасне зорка, імя якой – Беларусь. Колькі прайшло часу з таго страшнага дня, калі пачалася вайна. У памяці народнай заўсёды будзе жыць мужнасць і гераізм нашага народа. Сёння мы з павагай успамінаем нашага земляка, Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашка.
Войну Н. В. Ромашко встретил политруком, комиссаром подразделения. А в 1942 году его назначают заместителем командира зенитного артиллерийского полка. В первых же боях политработник показывал пример мужества, смелости, храбрости. Всю политическую работу он направил на воспитание у воинов полка беспредельной любви к Родине, патриотизма, ненависти к фашистским захватчикам, готовности к подвигу, к самопожертвованию. Но главным в воспитании он считал личный пример. И поэтому Н.В. Ромашко был всегда впереди. Особо отличился он в ходе стратегической Белорусской операции 1944 года под кодовым названием «Багратион».
30 июня 1944 года при обороне от налётов вражеской авиации железнодорожного моста и переправы через реку Березина в районе деревни Свислочь Осиповичского района Могилёвской области Белоруссии политработник майор Ромашко участвовал в отражении нескольких контратак неприятеля, пытавшегося прорваться из окружения на запад.
В критический момент боя заместитель командира полка по политической части Николай Ромашко заменил выбывшего из строя командира пулемётной роты, и лично пулемётным огнём уничтожил около двухсот гитлеровцев. Пал смертью храбрых в этом бою.
Мужественный офицер-коммунист был похоронен в братской могиле в деревне Несята Кличевского района Могилёвской области Белоруссии, а позже его прах был перезахоронен в городе Могилёве в братской могиле («Военное кладбище»), расположенной на улице Лазаренко в районе средней школы №4. На братской могиле установлен памятник.
Указом Президиума Верховного Совета СССР от 26 октября 1944 года за образцовое выполнение боевых заданий командования на фронте борьбы с немецко-фашистскими захватчиками и проявленные при этом мужество и героизм майору Ромашко Николаю Васильевичу посмертно присвоено звание Героя Советского Союза.
Награждён орденом Ленина, орденом Красной Звезды, медалями.
На родине Герою воздвигнут памятник. Его именем названы улицы в городе Копыль Минской области и в микрорайоне «Рабочий» Октябрьского района города Могилёва, где установлена мемориальная доска.
- У нас у гасцях ветэран педагагічнай працы Г.І. Арлоўская, якая працавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце і надавала вялікую ўвагу патрыятычнаму выхаванню.
Вялікая Айчынная вайна скончылася. Выраслі і ўзмужнелі новыя пакаленні, склаліся новыя рэаліі, змяніліся ідэалы. Але нязменнымі застаюцца памяць аб тых, хто выстаяў, выпакутаваў і выратаваў свет ад фашызму; пакланенне перад іх стойкасцю і доблесцю. Гэтая памяць абавязвае нашчадкаў быць дастойнымі славы герояў, адчуваць грамадзянскую адказнасць перад Бацькаўшчынай.
Навекі слава доблесным салдатам,
Што пераможна йшлі за свой народ
Ад легендарных камняў Сталінграда
Да Брандэрбургскіх выклятых варот!
Навекі слава тым, што ў полі ратным
Загінулі за родныя палі,
За наш народ, за лёс народаў брацкіх,
За дзень наступны ўсяе зямлі.
Дадатак 5.
Вайна – боль і памяць народа.
Наведванне новых месц – з’ява цікавая. Адбываецца знаёмства з людзьмі, з гісторыяй. Кожная паездка ўзбагачае чалавека, робіць яго лепшым, дабрэйшым, пашырае кругагляд. Не выключэнне і экскурсія ў горад Мінск, дзе наведалі музей і тэатр. Вялікае ўражанне аказаў музей. Кожная выставачная зала расказвала аб падзеях вайны: фрагменты сцяны Брэсцкай крэпасці, залы, прысвечаныя канцэнтрацыйным лагерам, спаленым вёскам, франтавой і партызанскай барацьбе. Уражанне ад ўбачанага падмацоўвалася дакументальнымі ўрыўкамі, якія дэманстраваліся з дапамогай сучасных мультымедыйных сродкаў. Вялікую зацікаўленасць выклікала ваенная тэхніка і зброя: танкі, самалёты, грузавыя і легкавыя аўтамабілі, кулямёты, пушкі. На дошцы памяці размешчаны прозвішчы людзей, і вучням хацелася знайсці свайго родзіча, які змагаўся ў час вайны. Музей, экспанаты акзалі вялікае ўражанне .
Дадатак 6
Беларуская зямля славіцца сваёй багацейшай старажытнай прафесійнай, бытавой і народнай музычнай культурай, а перш за ўсё самабытнай народнапесеннай творчасцю. Яе старадаўнія традыцыйныя зоры дажылі да нашых дзён разам з абрадамі, з якімі яны складаюць адзінае цэлае.
Узнікае цікавасць да фальклору, народных святаў і абрадаў. Вучнямі было падрыхтавана тэатралізаванае прадстаўленне “Піліпаўскімі вечарамі”, якое праходзіла ў музеі. Артысты данеслі да гледачоў (вучняў пачатковых класаў) перыяд, які называецца Піліпаўкай, паказалі занятак сялян доўгімі зімовымі вечарамі, як бавіла час моладзь.
Выбар правядзення піліпаўскіх вячорак зроблена невыпадкова. У разуменні сучаснага вучня вячоркі – гэта вясёлае ігрышча з песнямі, танцамі, жартамі. Знаёмства з піліпаўскімі вячоркамі дазваляе пашырыць кругагляд вучняў, зразумець, што ў жыцці нашых продкаў былі моманты духоўнага і цялеснага ўстрымання (28 лістапада пачынаўся піліпаўскі пост). Яшчэ і зараз многія людзі, асабліва сельскія жыхары, ніколі не выбіраюць даты вяселля ў межах Піліпаўкі – часу воўчых вяселляў: сыдуцца маладыя – і будуць жыць, як ваўкі, гэта значыць “грысціся”. Такі звычай бытуе і ў нас, на Капыльшчыне, аднак прытрымліваюцца яго не ўсе. Менавіта піліпаўскімі вечарамі нашымі бабулямі зроблены самыя прыгожыя, самыя разнастайныя карункі, вышыўкі і іншыя вырабы.
Круціцца ў руках верацяно, уецца доўгая нітка жывой повязі мінулага і сучаснага.
Дадатак 7
Літаратурна-музычная кампазіцыя “І памяць святая, і доўг”, да Дня Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Памяць – гэта кніга-рэквіем, якая ўвекавечыла больш за 750 імёнаў людзей, якія пахаваны ў беларускай зямлі пасля гібелі ў Афганістане. Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага – гэта памяць, якая будзе жыць у сэрцах людзей.
Месца памяці на Капыльскай зямлі – Алея герояў. 30 кастрычніка 1989 года Алея папоўнілася яшчэ адным сімвалам мужнасці і гераізму. Гэта помнік маладым салдатам Капыльшчыны, якія выканалі свой доўг у Афганістане і загінулі ад душманскіх куль… Памяць жыве…
Вчера мальчишки выпускной гуляли,
Ломился стол от всяческих сластей.
И в ночь подруги им судьбу гадали,
И нагадали тысячу путей.
Но выпала всем дальняя дорога в чужую неизвестную страну.
И не нашлось другой судьбы у Бога,
Чем эта - через страшную войну!
И вот вернулись мальчики. Поседели.
У сердца - боевые ордена.
И шрамы - как отметины - на теле.
И в душах - не кончается война.
Сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Уладзімірам Сяргеевічам.
Памяць – гэта тое, што ёсць у кожнага з нас. Памяць пра подзвіг кожнага загінуўшага. Памяць для таго, каб больш не паўтарылася такая трагедыя. Памяць для таго, каб быў мір.
І сёння к вашым абеліскам
Мы ў дні святочныя ідзём,
Як самым родным, самым блізкім,
Жывыя кветкі вам кладзем;
І памяць славай апавіта,
Як неба – ранішняй зямлёй.
Ніводзін подзвіг не забыты,
Ніводзін не забыт герой!
Дадатак 8
Тэматычна-інфармацыйная гадзіна “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”
Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб”, – сказаў паэт. Кожны чалавек звязаны з той зямлёй, на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашай маці-Беларусі, павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём, – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ёсць у нас. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёй, ведаць мінулае краю, ганарыцца яго культурнай спадчынай.
Дрэва моцнае сваімі каранямі, рака – вытокам, а чалавек?... Чым можа ганарыцца чалавек? Так, сваімі продкамі, сваёй спадчынай, сваёй Радзімай.
Спадчына – гэта нашыя святы, звычаі, песні, танцы, якія складаліся вякамі і засталіся нам. Спадчына – гэта наша мова. Калі памірае мова, а з ёю і песні, казкі, паданні, то памірае душа народа. Як дрэва немагчыма без каранёў, таксама і нашае жыццё і наша будучыня немагчымы без спадчыны.
Тэматычна-інфармацыйная гадзіна “Капыльская радзімая зямля”
Родны кут. Зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек зрабіў першыя крокі. Яна заўсёды мае асаблівую прываблівасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі—самае дарагое, самае блізкае. Гэта зямля – наш родны Капыль, з яго гераічным мінулым, мужным, працавітым і таленавітым народам, з яго чароўнай прыродай. Тут непаўторна ўсё: людзі, мова, прырода…
Радзіма цвіце дарагая,
Капыльскі мой родны раён.
Хай гора яго абмінае,
Хай войнаў не бачыць больш ён…
Капыль хай жыве, прыгажэе,
Сустрэне хай тысячу год. Тады нават дуб пастарэе.
Жыццё наша ззяе агнямі,
І ясна відаць далячынь.
Хай шчасце заўжды будзе з намі!
Дасягнем мы большых вышынь. (Васіль Лобан “Наш Капыль”)
Экскурсія па музеі “Спадчына”
Чырвоны кут
Чырвоны кут – самае пачэснае месца ў хаце, якое звычайна было звернута на поўдзень цi ўсход, размяшчалася на супрацьлеглым баку ад печы. Чырвоны кут здавён быў звязаны з культам продкаў. У дахрысцiянскiя часы ў чырвоным куце ставiлiся iдалы хатнiх багоў, з надыходам хрысцiянства там пачалi змяшчаць абразы, пакрытыя ручнiком, i iншыя асвечаныя рэчы (напрыклад, галiнкi вярбы пасля Вербнiцы, велiкодныя яйкi i г.д). Такiм чынам, чырвоны кут набыў сiмвал царкоўнага прастолу ў хаце, прысутнасцi ў ёй хрысцiянскага Бога.
Месца за сталом у чырвоным куце лiчылася самым пачэсным, яго звычайна займаў гаспадар хаты. Але ён павiнен быў сядзець на невялiкай адлегласцi ад яго, як бы пакiдаючы месца для Бога. У чырвоным куце ставiлi рытуальныя рэчы, напрыклад, гаршчок з «Бабiнай кашай», першы i апошнi сноп пасля жнiва, якi зваўся Дзедам. Яго падпярэзвалi чырвоным рушнiком i захоўвалi да наступнага жнiва.
Пры ўваходзе ў хату чалавек павiнен быў абавязкова перахрысцiцца перад iконай у чырвоным куце, i толькi пасля гэтага пачынаць размову з гаспадарамi хаты.
Посуд нашых продкаў
Збан – ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай.
Назва «збан» упамінаецца ў помніках старабеларусай пісьменнасці. У наш час большасць мясцовых назваў мае арэальнае пашырэнне: на захадзе Беларусі — збан, на паўночным усходзе — жбан, на ўсходзе і паўднёвым усходзе — кушын, на Прыпяцкім Палессі бытавала назва глечык, на Браслаўшчыне — ручнік. Збан рабілі на 3 — 6 л з вельмі шырокім вусцем і выкарыстоўвалі яго ў якасці даёнкі. Аздаблялі лінейна-хвалістымі ўзорамі, глянцаваным арнаментам у елачку, клетку.
Маслабойка, або проста бойка —бандарны выраб, пасудзіна для збівання масла. Уяўляе сабой вузкую высокую кадачку. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, а да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі.
Лыжка
Неабходнай рэччу ў кожнай гаспадарцы з’яўляліся лыжкі. Лыжка—прадмет сталовага прыбора. Маюць авальны чарпачок і ручку-дзяржанне. На Беларусі лыжкі вядомы з ранняга сярэднявечча. Зроблены яны звычайна з асіны,бярозы,грушы. Дзяржанне ўпрыгожана разьбой. У інструментальных ансамблях лыжкі выконвалі ўдарна-рытмічную функцыю.
Непаўторны свет ткацтва
Ужо з 7 гадоў дзяўчынак вучылі прасці, а да 15 гадоў яны ўжо ўмелі ткаць і рыхтавалі самі сабе прыданае. Калі дзяўчына не ўмела ткаць ці вышываць і да таго падобнае, то яе называлі " няўмека”, "няздольніца”. Яна доўга вымушана была шукаць сабе мужа, у той час як для працалюбівай жаніхі знаходзіліся значна хутчэй.
На маці клаўся абавязак сабраць пасаг дачцэ, навучыць яе прасці, ткаць, шыць адзенне. Кожная вясковая дзяўчына павінна была ўмець ткаць і прасці. Працэс быў вельмі складаны. Але яму папярэднічала яшчэ больш цяжкая праца па апрацоўцы асноўнай сыравіны – ільну, так як усё рабілася ўручную. Прасці сялянкі пачыналі з восені, пасля заканчэння ўсіх палявых работ, калі ўжо наступала сумная пара года з кароткімі днямі і доўгімі начамі. Жанчыны займаліся прадзеннем ва ўсе дні тыдня, акрамя свят і нядзель. Нярэдка для прадзення кудзелі дзяўчаты збіраліся ў адну прасторную хату. Звычай сумеснага прадзіва на Беларусі называўся вячоркамі або папрадкамі, ён бярэ свой пачатак са старажытных часоў. Падчас вячорак расказвалі казкі, спявалі песні.
Вядома, што для таго, каб вырабіць ільняныя тканіны, трэба было шмат папрацаваць. Для пачатку – вырасціць лён, затым яго высушыць, аббіць цапамі, пасля чаго лён расчэсвалі ільначасалкай. Затым апрацаваны лён звіваюць юрком у клубкі. З валакна пры дапамозе ПРАСНІЦЫ (да якой прымацоўвалі кудзелю) і КАЛАЎРОТА (самапрадкі) пралі. Пасля таго, як была ўжо напрадзена дастатковая колькасць нітак, жанчыны пачыналі ткаць. Сялянкі ткалі на звычайным драўляным самаробным ткацкім стане. Калі пачыналі ўстанаўліваць ткацкі стан, наладжваць кросны, яны прыгаворвалі: "Праміна ў кросны, крывіна ў лес”, "Будзьце, кросны, як сцяна, а нітачка, як струна”.
На Беларусі пашыраны пераважна гарызантальныя ткацкія станкі. У нашай экспазіцыі захоўваюцца асобныя часткі кроснаў
БЁРДА – ткацкія прылады, што служаць для прыбівання ўтку.
ЧАЎНАКІ (з донцам і полыя) – ткацкія прылады для пракідання ўтку ў працэсе ткання (па здешняму выгляду нагадвае мініяцюрны човен).
Кожнаму вядома, што калі тканіна была гатова, яе трэба было адбяліць і адпрасаваць. У тыя часы гэты было зрабіць таксама нялёгка. Выкарыстоўваліся прасы-качалкі, зробленыя з дрэва. Бялізна накручвалася на качалку і адпрасоўвалася. Але з’яўленне вугальных прасаў аблегчыла гэту справу.
У працэсе апрацоўкі і падрыхтоўкі пражы для ткання важнае значэнне мела фарбаванне. На працягу доўгага часу нашы продкі для гэтых мэт выкарыстоўвалі расліны, кару, лісце і кветкі дрэў, якія мелі фарбавальныя якасці. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя шырокае распаўсюджанне атрымалі хімічныя фарбы, якія ў ХХ стагоддзі поўнасцю выцеснілі раслінныя.
Калаўрот—самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомы два тыпы, калаўрот-стаяк і ляжак. Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.У калаўроце-стаяку кола знаходзілася паміж дзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўроце-лежакуп — збоку ад прадзільнага апарата. На Беларусі калаўроты з’явіліся ў 16ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 19ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага льнаводства, на Паўдневай Беларусі пераважала прадзенне пры дапамозе верацяна.
Прасніца
Прасніца—драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. Вядомы чатыры асноўных тыпы прасніц: лапатападобная, грэбень, вілы, кій. Найбольш пашыраны лапатападобныя і прасніца-грэбень. Лапатападобныя прасніцы рабілі з суцэльнага кавалка дрэва ці з дзвюх частак – лопасць пад правым вуглом устаўлялі ў днішча або ў адтуліны ў лаве. Лопасць звычайна рабілі прамавугольнай формы, сустракаліся таксама веслападобныя, мечападобныя, прасніцы-дошчачкі і інш. Прасніцы аздаблялі разьбой-фігурна апрацоўвалі ножкі, выпілоўвалі краі лопасці.
Верацяно.
Верацяно—прылада для ручнога прадзення лену, воўны, пянькі. У старажытныя часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней-конусападобная палачка даўжыней 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш.
Серп—прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта, ячменю,пшаніцы, проса, аўса і інш.). Вядомы з глыбокай старажытнасці (каменны, бронзавы). Да канца 19ст. сярпы рабілі з жалеза, якое выплаўлялі ў руднях з мясцовай балотнай руды, рэжучую частку зазубрывалі. На Беларусі паўсюдна бытавалі сярпы паўкруглыя (сферычныя) і падоўжаныя (авальныя). Сярпы вырабляліся на заводах, шмат іх прывозілі на Беларусь з Цвярской губерніі. Мясцовыя кавалі таксама рабілі сярпы са старых кос. Перад жнівом сярпы зазубрывалі, тачылі іх рэжучую частку. Звычайна ў гаспадарцы кожная жняя мела свой серп. Захоўвалі іх да пачатку жніва ў сухім месцы, пры гэтым рэжучую частку абкручвалі сухой анучай. Сярпамі жалі яшчэ ў 1950 - 60-х г. У наш час у калгасах і саўгасах збожжавыя культуры ўбіраюць камбайнамі і інш. машынамі; сярпом нажынаюць першы ці апошні сноп (зажынкі, дажынкі).
Трапло
Трапло—прылада для ачышчэння (трапання) льнянога ці канаплянага валакна ад кастрыцы. Уяўляе сабой тонкую дошчачку шыр. 6-8, даўж. 40-45 см. На Беларусі бытавалі два асноўныя тыпы трапла-мечападобнае і лапатападобнае. На тэрыторыі ўсходніх славян трапло вядома з 7 ст.
Лапата – прылада, з дапамогай якой саджалі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы, падграбалі на таку і перамешвалі збожжа, падграбалі і раўнялі бульбу ў буртах.
Качарга – жалезная прылада працы. Выкарыстоўвалася для выграбання вуглей, перамешвання дроў у печы.
Начоўкі
Важнай рэччу ў гаспадарцы былі і начоўкі— карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты, мяса для каўбас і інш. Рабілі з драўлянага ліпавага або асінавага цурбана, колатага напалам. Ёмістасць выдзёўбвалі цяслёй, сценкі і дно знутры агладжвалі скобляй, разцом.
Рэшата – прылада для прасейвання мукі ці правейвання зерня.
Керасінка (лямпа)- светач на аснове згарання газы - прадукту перагонкі нафты.
Стойка – прыстасаванне ў выглядзе табурэткі з прарэзанай у верхняй дошцы круглай дзіркай, у якую ставяць дзіця, каб прывучыць яго стаяць на нагах.
Кашуля – сарочка, асноўная частка мужчынскага і жаночага беларускага народнага адзення. Яе насілі ў любым узросце, у будні і святы. Шылі з ільнянога даматканага палатна. Мужчыны насілі паверх нагавіц і падпяразвалі поясам, жанчыны запраўлялі ў андарак, запіналі фартухом. Традыцыйная кашуля мела прамы рукаў з манжэтай, адкаладны каўнер, прамы разрэз на грудзях. Бытавалі і кашулі з невысокім стаячым каўняром або без яго. Святочныя кашулі аздаблялі, асабліва жаночыя (рукавы, каўнер, манішка) натыканнем, вышыўкай, часцей чырвонага і чорнага колеру. Арнамент пераважна геаметрычны.
Сявенька – ёмістасць для ручной сяўбы. Сявеньку рабілі з саломы, лазы, лубу (кары ліпы, вяза), з тонкай хваёвай дранкі, дно – з тонкай дошкі. Сустракаліся сявенькі палатняныя. Мелі разнастайную форму: круглую, авальную, прамавугольную, пяцівугольную, звычайна крыху расшыраныя ўверсе. Для пераносу сявенькі служылі вушкі, да якіх прывязвалі рэмень, вяроўку, зрэдку ручнік, што надзяваліся праз плячо.
Бязмен – даўняя ручная рычажная вага.
Церніца, мялка, – прылада для пярвічнай апрацоўкі (мяцця) ільняной або канаплянай трасты. На Беларусі вядомы два асноўныя тыпы церніцы: нахільная і гарызантальная. Гарызантальная церніца складалася з дзвюх або трох гарызантальна ўмацаваных на стойках дошчачках (шчокі), у адтуліну паміж якімі зверху заходзіла біла (язычок). У канцы 19 – пачатку 20 ст. ў раёнах развітога льнаводства ў заможных гаспадарках пачалі выкарыстоўваць ільномяльныя машыны. У наш час церніцы выйшлі з ужытку.