Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
У нашай гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя гэтай даце. Была арганізавана выстава “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, прайшлі акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, інфармацыйная гадзіна ў форме вуснага часопіса “Дзень роднай мовы”, літаратурны лабірынт “Родная мова – крыніца натхнення”, віктарына “Скарбы народнай мудрасці”. Падчас мерапрыемстваў вучні пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі свята, з выказваннямі класікаў беларускай літаратуры пра родную мову, узгадалі “залацінкі” народнай мудрасці (прыказкі, прымаўкі, загадкі), чыталі вершы пра Радзіму, адказвалі на пытанні віктарыны.
“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”. (Я.Колас)